У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакроўскі. Уладзімір Пятровіч Пакроўскі (9 жніўня 1929, Мсціслаў — 14 сакавіка 1987, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
У 1944 годзе пасля заканчэння Мсціслаўскага фабрычна-завадскога вучылішча сувязі быў размеркаваны на працу ў Оршу манцёрам.
З 1948 года прызваны на службу ў Савецкую армію. Пасля заканчэння тэрміну службы вярнуўся на раённы вузел сувязі. Абслугоўваў лініі сувязі Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Аршанскага раёнаў.
Першым у Беларусі прапанаваў новы спосаб зрошчвання кабеляў сувязі і мантажу муфт, што значна павысіла якасць сувязі. Навучыў сваёй прафесіі больш за трыццаць маладых рабочых.
За высокія дасягненні ў працы і наватарства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Пакроўскаму Уладзіміру Пятровічу ў 1974 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.