У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубцоў.
Уладзімір Міхайлавіч Рубцоў (26 жніўня 1936 (Гомельская вобласць, БССР) — 2010) — беларускі мастак-жывапісец.
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны і нацюрморту. Асноўныя творы: палотны «Нацюрморт з ружовай драпіроўкай» (1960-я), «Гадзіннік», «Чую Пана», «Мая Галгофа», «Аўтабіяграфічны трыпціх» (1975—1985), «П’еро і Арлекін» (1989), «Бледны музыкант» (1990) «Развітанне з майстэрняй. Прысвячэнне Кірылу Зеляному» (1996—1999), «Цудоўнае імгненне», «Добры дзень, спадар Нікіфараў» (1997), «Рэліквіі» (2001—2002) і іншыя[1].