wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кастрыкін. Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін (19181943) — малодшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Уладзімір Кастрыкін нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Кутлі (цяпер — Пічаеўскі раён Тамбоўскай вобласці). Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў у калгасе. У 1938 годзе Кастрыкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант Уладзімір Кастрыкін камандаваў аддзяленнем 239-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года Кастрыкін ў ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Асарэвічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях ён асабіста знішчыў некалькі агнявых кропак праціўніка, што садзейнічала паспяховай пераправе асноўных сіл. Таксама разам са сваім аддзяленнем Кастрыкін прыкрываў пераправу частак палка. 6 кастрычніка 1943 года Кастрыкін загінуў у баі. Пахаваны ў Асарэвічах[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі малодшы сяржант Уладзімір Кастрыкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Уладзімір Міхайлавіч Кастрыкін на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбоўскай губерні
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза