wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Целяпнёў. Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (8 сакавіка 1950, в. Радуша, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 18 снежня 2018, Мінск) — беларускі архітэктар і будаўнік.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Саюзмашпраекце, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў[1], галоўны архітэктар у Мінскметрапраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[1]. Памёр 18 снежня 2018 года пасля цяжкай працяглай хваробы[2].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аптычны корпус механічнага завода імя Вавілава (1981), адміністрацыйна-бытавы корпус вагоннага дэпо (1984) у Мінску[1]. Удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурна-планіровачных рашэнняў такіх станцый Мінскага метрапалітэна, як Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Барысаўскі тракт, Уручча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка.

Сааўтар праектаў 9 аўтадарожных тунэляў на Каўказе (Расійская Федэрацыя), якія складалі аб’язны шлях Сочы, алімпійскай аўтадарогі Адлер-Чырвоная Паляна і шэрагу збудаванняў метрапалітэна ў Маскве, Чалябінску, Казані, Варшаве і інш.

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Телепнев Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Памяти архитектора В.Н. Телепнева Белорусский союз архитекторов. (21 декабря 2018).
  3. «Старое метро как музей Советского Союза»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў