wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарноўскі. Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі (нар. 17 студзеня 1947, г. Ужгарад, Закарпацкая вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. З 1970 года — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце», з 1987 года — кіраўнік майстэрні «Белдзяржпраекта». У 19891996 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, з 1996 года ізноў у інстытуце «Мінскпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў з 1974 года[1]. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі

Асноўныя работы (у сааўтарстве): у Мінску — комплекс 9-, 12-павярховых жылых дамоў для Беларускай ваеннай акругі па Старавіленскім тракце (19741980), студэнцкі інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі па вул. Ванеева (1975), Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі (1980), помнік А. С. Пушкіну і ландшафт навакольнага асяроддзя (1999); жылы гарадок Рось (Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); рэканструкцыя Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дразды» пад Мінскам (1997) і будынка Нацыянальнага банка Беларусі па вул. Леніна (2000). Сярод іншых работ: забудова мікрараёна «Тарон-4» у г. Ванадзор (Арменія; 1992), жылы дом па вул. Леніна ў Астане (1998)[1].

Узнагароды

Дыплом СА СССР на Усесаюзным аглядзе творчасці маладых архітэктараў (1982)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах.

Зноскі

  1. 1 2 3 Тарноўскі Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Тарновский Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ужгарадзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў