wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Растоўцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Растоўцаў. Уладзімір Мікалаевіч Растоўцаў (27 мая 1945, Карабаш, Чалябінская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1994).

Біяграфія

Скончыў ў 1969 годзе Мінскі медыцынскі інстытут, у 1972 годзе — аспірантуру Інстытута эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у г. Ленінградзе.

Працаваў малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам ЦНДЛ Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў з 1972 года, працаваў загадчыкам лабараторыі медыцынскай інфарматыкі БелНДІ санітарыі і гігіены ў 1988—1989 гг., з 1992 г. па 2005 г. загадчык аддзела медыцынскіх сістэм Беларускага цэнтра медыцынскіх тэхналогій. З 2005 г. па сённяшні дзень працуе галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ медыцынскіх тэхналогій. У 2000 годзе арганізаваў і ўзначаліў курс прафілактычнай медыцыны і статыстычнага ўліку пры кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі БелМАПА.

Навуковая дзейнасць

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вывучэнне дыгідрафалатрэдуктазы ў нармальным эмбрыягенезе і пры індукаваным тэратагенезе» у 1973 годзе. У 1990 годзе прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук за дысертацыйнае даследаванне на тэму «Асновы аўтаматызацыі індывідуальнага генетычнага прагнозу», абароненае ў 1989 годзе. У 1994 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «кіраванне ў медыцынскіх і біялагічных сістэмах, уключаючы прымяненне вылічальнай тэхнікі». У 1997 годзе абраны членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Асноўны напрамак навуковай дзейнасці — распрацоўка тэарэтычных асноў, а таксама навуковых і практычных тэхналогій для прафілактычнай медыцыны. За час працы з’яўляўся навуковым кіраўніком 25 навукова-даследчых распрацовак. Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у т. л. манаграфіі «Генетыка і дыягназ» (1986), «Асновы здароўя» (2002), «Асновы культуры здароўя» (2008). Кіраваў падрыхтоўкай 17 кандыдацкіх і 6 доктарскіх дысертацый.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў