wd wp Пошук:

Карабаш

Карабаш (руск.: Карабаш) — горад (з 1933) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 15,7 чалавек (2005). Заснаваны ў 1822 годзе.

Гісторыя

Карабаш узнік у 1822 годзе пасля адкрыцця залатаносных россыпаў на месцы старажытнага татарскага паселішча. Назва Карабаш азначае «чорная галава» па-татарску. У XIX стагоддзі ў Сойманаўскай даліне былі знойдзены залежы меднай руды, у 1837 годзе быў пабудаваны першы медзеплавільны завод, які праіснаваў 5 гадоў, а ў 1911 годзе быў закладзены новы медзеплавільны завод. Пасля некалькіх дзесяцігоддзяў здабычы меднай руды і выплаўленні медзі, горад стаў зонай надзвычайнай экалагічнай сітуацыі, у 1989 годзе ААН назвала яго «чорнай кропкай планеты». Гара, змешчаная на мяжы горада, цалкам страціла лясное покрыва.

У апошнія гады здзяйсняецца маштабная рэканструкцыя медзеплавільнага завода, ідзе будаўніцтва ачышчальных збудаванняў.

Эканоміка

Горадаўтваральнае прадпрыемства — ЗАТ «Карабашмедзь». Карабашскі медзеплавільны завод быў заснаваны ў 1910 годзе англійскім прадпрымальнікам Джонам Леслі Урквартам. У горадзе таксама маюцца камбінат хлебапрадуктаў, радыёзавод ААТ «Кастрычнік».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Чалябінскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96