wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Марцінкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцінкевіч.

Уладзімір Мікалаевіч Марцінкевіч (10 сакавіка 189630 ліпеня 1944) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія

Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 10 сакавіка 1896 года ў Барысаве ў сям’і рабочага. Беларус.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі камандаваў 1-м Маладзечанскім партызанскім атрадам, затым батальёнам. З студзеня па снежань 1919 года камандаваў стралковым палком на Паўднёвым фронце, са снежня 1919 года па лістапад 1920 года — на Заходнім фронце. У ходзе баёў быў кантужаны і двойчы паранены.

У пасляваенны час скончыў ў 1923 годзе Вышэйшую паўторную школу старэйшага начсаставу і прайшоў шлях ад памочніка камандзіра батальёна да камандзіра стралковай дывізіі. У савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў камандаваў 173-й стралковай дывізіяй(руск.) бел. у складзе 7-й арміі. З ліпеня 1940 года камандзір 176-й стралковай дывізіі.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на той жа пасадзе. Дывізія ў складзе 9-й арміі Паўднёвага фронту ўдзельнічала ў памежнай бітве і, займаючы абарону па рацэ Прут, адбівала  наступленне нямецкіх і румынскіх войскаў. У далейшым ўдзельнічала ў Данбасской абарончай(руск.) бел. і Растоўскай наступальнай(руск.) бел. аперацыях. З ліпеня 1942 года займаў пасаду камандуючага 24-й арміяй Паўднёвага фронту. Армія пад камандаваннем В. Н. Марцінкевіча паспяхова выканала заданне па забеспячэнню адыхода войскаў Паўднёвага фронту за раку Дон. У жніўні 1942 года прызначаны камандуючым 9-й арміяй Закаўказскай фронту. У Бітве за Каўказ(руск.) бел. армія займала абарону па рацэ Церак на рубяжы ад горада Грозны да вусця ракі Урух. У ходзе баявых дзеянняў за «непрыняцце рашучых мер па знішчэнні прарваўшайся групоўкі»[1] ад пасады адхілены.

У кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 229-й стралковай дывізіі 52-й арміі Волхаўскага фронту. Падчас фарсіравання ракі Волхаў цяжка захварэў і быў шпіталізаваны. Пасля лячэння, з ліпеня 1943 года, знаходзіўся ў рэзерве Стаўкі ВГК(руск.) бел., адначасова праходзіў навучанне на курсах пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава.

У красавіку 1944 года накіраваны ў распараджэнне Ваеннага савета 2-га Беларускага фронту і неўзабаве прызначаны камандзірам 134-й стралковай дывізіі Архівавана 10 ліпеня 2015., якая ў складзе 61-га стралковага корпуса 69-й арміі абаранялася на паўднёвым усходзе ад горада Ковель. Пад кіраўніцтвам генерал-маёра Марцінкевіча дывізія вызначылася ў ходзе Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі. Прарваўшы абарону праціўніка, яна сумесна з іншымі злучэннямі арміі прасунулася да 70 км і з ходу фарсіравала раку Заходні Буг. У гэтых баях В. Н. Марцінкевіч праявіў сябе энергічным, рашучым і дасведчаным камандзірам. У далейшым працягваючы наступ, дывізія выйшла да ракі Вісла, фарсіравала яе і захапіла плацдарм на поўдні ад горада Пулавы(руск.) бел.. У бязлітасных баях за пашырэнне плацдарма Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч загінуў.

Пахаваны ў Луцку ў брацкай магіле. У 1977 годзе на месцы пахавання В. Н. Марцінкевіча і яшчэ некалькіх сотняў воінаў, якія загінулі ў баях з фашызмам, узведзены Мемарыяльны комплекс Славы[2].

6 красавіка 1945 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад за ўмелае камандаванне стралковай дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм генерал-маёру Марцінкевічу Уладзіміру Мікалаевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць

Ўзнагароды

Зноскі

  1. Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.—С. 145—146.— ISBN 5-86090-113-5
  2. Луцкі мемарыял вечнай славы.
  3. Сайт Крупскага раённага выканаўчага камітэта(недаступная спасылка).
  4. Даведнік па Луцку.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валынскай вобласці
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пулаўскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга