wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Белы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Белы і Уладзімір Белы.

Уладзімір Мікалаевіч Белы (нар. 25 кастрычніка 1947, в. Рафалаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне оптыкі і лазернай фізікі. Член-карэспандэнт (2014), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1994). Ганаровы доктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім. Ф. Скарыны (2009).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. В. П. Чкалава (1968). З 1968 года ў Інстытуце фізікі АН БССР, з 2014 года намеснік загадчыка лабараторыі, з 2015 года загадчык цэнтрам «Дыягнастычныя сістэмы» гэтага інстытута[2].

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў тэорыю лазерных пучкоў са складанай прасторавай структурай (гауссовых, бесселевых, конічаскіх, лагерр- і бессель-гауссовых, віхравых і сінгулярных, квазібездыфракцыённых спекл-палёў і інш.) пры іх распаўсюджванні і пераўтварэнні ў анізатропных, неаднародных і рассейвалых асяроддзях. Прадказаў і даследаваў шэраг новых аптычных эфектаў (лазерны магнітарэфракцыйны, эфект бездыфракцыённага распаўсюджвання светлавых пучкоў ў наваколлі асаблівых напрамкаў двухвосевых крышталяў, спін-арбітальнай сувязі, эфект самападстройкі пад фазавы сінхранізм, палярызацыйна-незалежнай мадуляцыі). Тэарэтычна абгрунтаваў і прапанаваў новыя прынцыпы кіравання параметрамі лазернага выпраменьвання на аснове электра-акустааптычных узаемадзеянняў. Распрацаваў і стварыў высокаэфектыўныя нелінейна-аптычныя пераўтваральнікі частаты, акустааптычныя дэфлектары і модуляторы лазернага выпраменьвання. Усталяваў новы тып аптычных прасторавых салітонаў у фотарэфрактыўных крышталях. Упершыню даследаваў асаблівасці спін-арбітальнага пераўтварэння бесселевых светлавых пучкоў у крышталях. Прадказаў і даследаваў новы тып квазібездыфракцыённых паверхневых плазмон-палярытонаў, а таксама светлавых палёў адмысловага тыпу — квазібездыфракцыённага мультыплазмона. Распрацаваў арыгінальныя інтэрфераметрычныя, спэкламетрычныя і тамаграфічныя метады і прылады лазернай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. На аснове гіпербалічных метаматэрыялаў прапанаваны і рэалізаваны новыя канфігурацыі плоскіх лінзаў (так званыя суперлінзы) блізкага і далёкага поля.

Аўтар больш за 480 навуковых прац, у тым ліку 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
  2. БЕЛЫ Уладзімір Мікалаевіч
  3. Белы Уладзімір Мікалаевіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Фізікі СССР