wd wp Пошук:

Уладзімір Кірылавіч Ясінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ясінскі. Уладзімір Кірылавіч Ясінскі (12 кастрычніка 1940, Пружаны) — навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік.

Біяграфія

Навуку пачаў са сярэдняе школы ў г. Шахцёрске Сахалінскае вобласці, якую скончыў у 1958 годзе. Далей тэхнічнае вучылішча ў г. Александрыя Кіраваградскае вобласці ў 1960 годзе, фізіка-матэматычны факультэт (матэматычнае аддзяленне, кафедра прыкладное матэматыкі і механікі) у 1965 годзе Чарнавіцкі дзяржаўны універсітэт, аспірантуру пры Латвійскім універсітэце (лабараторыя матэматычнае статыстыкі вылічальнага цэнтру.

Кандыдацкую дысертацыю «Устойлівасць рашэнняў стахастычных раўнанняў з паслядзеяння» абараніў 15 лютага 1975 года ў ЧДУ.

Доктарскую абараніў 18 сакавіка 1993 года на спецыялізаваным савеце пры Кіеўскам дзяржаўнам ўніверсітэце імя Тараса Шаўчэнкі

Вучонае званне дацэнта па кафедры прыкладное матэматыкі і механікі прысвоена ў 1983 годзе і прафесара па кафедры матэматычнага мадэлявання ў 1996 годзе.

Працаваў матэматыкам-праграмістам, старэйшым матэматыкам-праграмістам Вылічальнае лабараторыі ЧДУ (1966—1972), асістэнтам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры ПММ (1973—1988), Дацэнтам (1988) і прафесарам кафедры ММ (з 1996).

З 2001 па 2007 рок займаў пасаду загадчыка катэдры вышэйшае матэматыкі факультэту інфармацыйных сыстэмаў і тэхналёгіяў Букавінскага ўнівэрсытэту. Спецыяліст у галіне матэматычнае кібернетыкі (стахастычнага мадэляванне), тэорыі верагоднасцяў і матэматычнае статыстыкі (стахастычныя дыферэнцыяльна-функцыянальныя ўраўненні).

Навуковая дзейнасць

Аўтар 250 прац, сярод якіх 6 манаграфіяў, 11 падручнікаў і навуковых дапаможнікаў. Прымаў удзел у 150 канферэнцыях, з іх 41 канферэнцыя міжнародная. Лаўрэат абласное педагагічнае прэміі імя Юрыя Федзькавічы (2002).

Адзін з кіраўнікоў аргкамітэтаў чатырох канферэнцыяў, якія праходзяць у г. Чарнаўцы. Падрыхтаваў 4 кандыдатаў навук; падрыхтаваў для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях 14 студэнтаў. Выступаў афіцыйным апанентам на абароне 12 кандыдацкіх дысертацыйяў (у г. Кіеве, Рызе і Вільнюсе)[1].

Зноскі

  1. Ясинський Володимир Кирилович
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Чарнавіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Чарнавіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Матэматыкі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кібернетыкі
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»