wd wp Пошук:

Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка

Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка (укр.: Володимир Кирилович Винниченко; 28 ліпеня 1880, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 6 сакавіка 1951, Мужэн, Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, празаік, драматург і художнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы і паспяховай здачы экзаменаў паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1902 г. уступіў у лавы Украінскай рэвалюцыйнай партыі. Займаўся ў ёй прапагандысцкай працай сярод сялянства і рабочых. У 1903 г. быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, арыштаваны. Двойчы яму ўдалося бегчы з турмы. Пасля чаго — у эміграцыі. У 1914 г. вярнуўся ў Расійскую імперыю і пад чужым імём жыў у Маскве да 1917 г.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і звяржэння царызму быў абраны намеснікам старшыні Украінскай Цэнтральнай Рады. З 15 чэрвеня 1917 па 22 кастрычніка 1918 гг. быў начальнікам Генеральнага сакратарыята Украінскай Народнай Рэспублікі — органа выканаўчай улады Цэнтральнай Рады. 22 студзеня 1918 г. у сваім чацвёртым універсале Рада абвясціла поўную незалежнасць Украіны. 30 студзеня 1918 г. ён пайшоў у адстаўку разам з усім сваім кабінетам.

У перыяд Гетманата ён стаяў у апазіцыі да гетмана Паўла Скарападскага. Пасля яго звяржэння, з 14 снежня 1918 г. быў старшынёй Дырэкторыі УНР. Захоп Кіевам Чырвонай Арміяй 5 лютага 1919 г. і канфлікт з Сымонам Пятлюрам прывёў да адстаўкі Віннічэнкі 13 лютага 1919 г.

Ён эміграваў да Аўстрыі. У Вене арганізаваў эмігранцкую палітычную групу ўкраінцаў. У траўні 1920 г. ён адправіўся ў Маскву, дзе яму прапанавалі пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў УССР, разам з пасадай народнага камісара па знешняй палітыцы, аднак ён адмовіўся. Пасля капітуляцыі Францыі і яе акупацыі гітлераўскай Германіяй трапіў у канцэнтрацыйны лагер. Памёр у 1951 г. у французскім Правансе.

Зноскі

  1. Volodymyr Vynnychenko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Volodomyr Vynnyčenko // The Fine Art Archive — 2003.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Украіны
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Прыморскія Альпы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Украінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраваградзе
Катэгорыя·Украінская Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня