У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў.
Уладзімір Курбскі-Кузняцоў (1898 – ?; псеўд.: Ул. Крынскі[1]) — беларускі нацыянальны дзеяч, член БПСР.
Дзейнічаў у Гродне, у 1918 – 1920 гг. быў членам шэрагу мясцовых беларускіх арганізацый. Восенню 1920 г. быў вярбоўшчыкам Беларускай вайсковай камісіі па Гродзенскім павеце. У 1921 – 1922 гг. арганізоўваў партызанскі рух на Гродзеншчыне.
У сярэдзіне 1920-х гадоў шчыльна супрацоўнічаў з КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928 – 1931 гадах уваходзіў у склад паланафільскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Восенню 1930 г. супрацоўнічаў з гродзенскай беларускай газетай «Беларуская думка» паланафільскага напрамку. Пад час Другой сусветнай вайны актыўна друкаваўся ў беластоцкай беларускай газеце «Новая дарога».