wd wp Пошук:

Уладзімір Курбскі-Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў.

Уладзімір Курбскі-Кузняцоў (1898 – ?; псеўд.: Ул. Крынскі[1]) — беларускі нацыянальны дзеяч, член БПСР.

Дзейнічаў у Гродне, у 19181920 гг. быў членам шэрагу мясцовых беларускіх арганізацый. Восенню 1920 г. быў вярбоўшчыкам Беларускай вайсковай камісіі па Гродзенскім павеце. У 19211922 гг. арганізоўваў партызанскі рух на Гродзеншчыне.

У сярэдзіне 1920-х гадоў шчыльна супрацоўнічаў з КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928 – 1931 гадах уваходзіў у склад паланафільскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Восенню 1930 г. супрацоўнічаў з гродзенскай беларускай газетай «Беларуская думка» паланафільскага напрамку. Пад час Другой сусветнай вайны актыўна друкаваўся ў беластоцкай беларускай газеце «Новая дарога».

Зноскі

  1. Чарнякевіч, А.М. Нараджэнне беларускай Гародні : З гісторыі нацыянальнага руху 1909–1939 гадоў. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. — С. 12. — 172 с. — ISBN 978-985-90346-7-1.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускай вайсковай камісіі