wd wp Пошук:

Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі (9 сакавіка 1960, Баранавічы —) — беларускі тэатральны рэжысёр.

Біяграфія

У 1981 годзе скончыў Беларускі інстытут культуры. Працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра (г. Бабруйск) (1981—1987). У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1991 года арганізатар (разам з А. Маркевічам) і рэжысёр тэатра-студыі «Абзац». У 1993—2010 гадах рэжысёр Купалаўскага тэатра. З 2010 года — мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача.

Творчасць

У розных тэатрах паставіў больш за 30 спектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаныя «Смерць Талеркіна» А. Сухава-Кабыліна, «Вечны Фама» Ф.Дастаеўскага, «Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага, «Пігмаліён» Б.Шоў, «Крэслы» Э.Іянескі, «Восеньская саната» І.Бергмана.

У 1999 г. стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедыі на Таганцы пад кіраўніцтвам Юрыя Любімава. У 2008 г. стажыраваўся ў МХТ імя А. П. Чэхава пад кіраўніцтвам Алега Табакова.

Значны перыяд творчасці звязаны з пастаноўкамі нацыянальнай літаратуры — сучаснай і класічнай: «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага, «Балада пра каханне» паводле «Альпійскай балады» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча (усе спектаклі з рэпертуару Купалаўскага тэатра; інсцэніроўкі літаратурных твораў належаць У.Савіцкаму).

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіў «Ветрагоны» У. Галубка і «Апошнія сведкі» С. Алексіевіч.

На сцэне Беларускага тэатра юнага гледача паставіў спектаклі: «Крыху пяшчоты», «Міхалава зямля», «Пан міністар», «Майго юнацтва крылы».

Прызнанне

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача