wd wp Пошук:

Уладзімір Кандратавіч Дыдырка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дыдырка. Уладзімір Кандратавіч Дыдырка (22 верасня 1877, с. Дахноўка[ru], цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 15 сакавіка 1938, Менск, НКУС) — беларускі матэматык. Прафесар (1932).

Біяграфія

З шляхецкай сям’і[1].

Скончыў у 1900 годзе Кіеўскі ўніверсітэт, у 1902 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. 3 1902 у Мінскай мужчынскай гімназіі, з 1918 у Мінскім інстытуце народнай адукацыі, з 1920 годзе ў БПІ, з верасня 1922 года ў БДУ. У чэрвені — жніўні 1928 года знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Гетынгенскім універсітэце, прымаў ўдзел у працы навуковага семінара Д. Гільберта[1]. З кастрычніка 1932 года прафесар[2]. Пражываў у кватэры № 19 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[2].

Арыштаваны 31 кастрычніка 1937 года ва ўласнай кватэры[2]. Паводле Леаніда Маракова, даследчыка савецкіх рэпрэсій, калі арыштоўвалі Дыдырку, яго жонка страшна галасіла, біла кулакамі па сценах і клікала суседзяў на дапамогу. Чэкісты запомнілі праблемы, якія яна для іх стварыла. У лагер яе адправілі з «рэкамендацыямі», выконваючы якія «вертухаі» хутка яе забілі[3].

Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 21.1.1938 як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. № 19338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па аналітычнай геаметрыі. Аўтар першай манаграфіі па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ «Цыркулярныя крывыя трэцяга парадку» (19281932)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 А. А. Гусак. Дыдырка Уладзімір Кандратавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 ДЫДЫРКА Уладзімір Кандратавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
  3. Маракоў: Мінск — горад без пераемнасці (Інтервью Нашай ніве)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркаскім павеце
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркасах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам