wd wp Пошук:

Уладзімір Зянонавіч Царук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Царук.

Уладзімір Зянонавіч Царук (20 снежня 1899, вёска Вялікая Вобрына, Карэліцкі раён — 27 студзеня 1957, Баранавічы) — удзельнік Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, арганізатар і актыўны ўдзельнік партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі, партыйны работнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1920 годзе далучыўся да падпольнай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1924 годзе яго прызначылі сакратаром Мірскага падпольнага райкама Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1927 Царук быў арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіўся ў зняволенні да 1939 года.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны накіраваны ў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, дзе яму даручылі пытанні забеспячэння партызан зброяй. У 1943 годзе накіраваны ў варожы тыл на тэрыторыю Баранавіцкай вобласці ў якасці памочніка ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР. Член Баранавіцкага падпольнага абкама партыі. Першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага раённага камітэта партыі. З кастрычніка 1943 па красавік 1944 камандаваў Стаўбцоўскім партызанскім злучэннем. Меў мянушку «Дзядзя Валодзя».

Улетку 1943 падчас нямецкай аперацыі «Герман» (блакада Налібоцкай пушчы 50-тысячным карацельным корпусам) рака Нёман стала рубяжом, дзе партызаны «дзядзі Валодзі» вялі зацятыя баі, і не далі нацыстам перабрацца праз раку.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўмелае камандаванне партызанскім аб’яднаннем, выдатнае выкананне баявых заданняў камандавання нададзена званне Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 4063).

Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай працы, быў першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама КП(б)Б, намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў і ВС БССР 1-га і 4-га скліканняў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Уладзімір Зянонавіч Царук на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баранавічах
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі