wd wp Пошук:

Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў

Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў (нар. 5 лістапада 1926, в. Рацькава, Ушацкі раён) — беларускі публіцыст, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года.

Біяграфія

Вучыўся ў Рацькаўскай пачатковай СШ. У Вялікую Айчынную вайну быў у партызанскім атрадзе брыгады «Няўлоўныя». Пасля вызвалення раёна добраахвотна пайшоў на фронт. Дэмабілізаваны па раненні ў 1945 годзе. Працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна (1945—1946). У 1946 накіраваны ЦК камсамола ў Літву, дзе працаваў сакратаром валаснога камітэта камсамола, інструктарам райкама партыі (1946—1961).

Скончыў гістарычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта (1954). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў адказным сакратаром рэспубліканскага таварыства «Веды», намеснікам дырэктара па культрабоце тэхвучылішча № 53 (1961—1963), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1963—1973), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР (1973—1990). З 1990 года на пенсіі. Узначальвае культурна-творчую фірму «Русь Белая».

Творчасць

Пачатак літаратурнай дзейнасці датуецца 1962 годам. Апублікаваў шэраг навуковых прац па гісторыі Кампартыі Беларусі. Піша апавяданні, аповесці, біяграфічныя нарысы пра беларускіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў (Д. Валковіч, М. Галадзед, З. Жылуновіч, П. Машэраў, С. Прытыцкі, А. Чарвякоў і інш.), пра Кастрычніцкую рэвалюцыю і грамадзянскую вайну («Агонія», «Віхурны досвітак»). Творы У. Якутава заснаваны на дакументах, фактычным матэрыяле. Аўтар аповесці «Янаўская элегія» («Маладосць». 1993. № 4).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі[1].

Зноскі

  1. Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі