wd wp Пошук:

Уладзімір Васільевіч Гарбачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбачоў. Уладзімір Васільевіч Гарбачоў (10 студзеня 1926, Талачын — 5 кастрычніка 2016) — беларускі кардыёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1961), доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1926 года ў Талачыне. Потым пераехаў у Мінск, скончыў васьмігодку.

24 чэрвеня 1943 года ў час бамбёжкі пакінуў Мінск і накіраваўся на Лепельшчыну, у вёску Аношкі. Тут ён стаў партызанам чашніцкай брыгады «Дубава», а з ліпеня 1943 года — лепельскай брыгады імя I. В. Сталіна.

У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У тым жа годзе стаў членам КПСС.

У 1952—1954 гадах працаваў у Полацку, з 1954 года па 1958 год — у Талачыне (галоўны ўрач раённай санэпідэмстанцыі, загадчык раённага аддзела аховы здароўя, галоўны ўрач раённай бальніцы), з 1958 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце.

У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, яму прысвоена званне прафесара (1972).

3 1970 года — загадчык кафедры тэрапіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, адначасова (1973—1984) прарэктар па навуковай рабоце.

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Асноўнае месца ў навуковай дзейнасці займаюць працы па даследаванні патагенезу, лячэнні каранарнага атэрасклерозу і ішэмічнай хваробы сэрца.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку манаграфій: «Цяжкасці і памылкі дыягностыкі некаторых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы» (1978), «Дыягностыка кардыялагічных захворванняў» (1990), «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2-х тамах (1995), «Лячэнне ўнутраных хвароб» (1997), «Дысліпідэмія» (1996, сааўтар А. Г. Мрочак), «Практычная кардыялогія» ў 2-х тамах (1997); «Недастатковасць кровазвароту» (1999); «Прафілактыка заўчаснай і раптоўнай смерці» (2000, сааўтар А. Г. Мрочак); «Вітаміны, мікра- і макраэлементы» (2002, сааўтар В. Н. Гарбачова); «Атэрасклероз» (2005, сааўтар А. Г. Мрочак); «Клінічная кардыялогія» (2006)[1].

Зноскі

  1. Гарбачоў Уладзімір Васільевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачыне
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»