wd wp Пошук:

Уладзімір Аркадзевіч Сосна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сосна.

Уладзі́мір Арка́дзевіч Со́сна (нар. 30 лістапада 1951, в. Галяшонкі, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1983).

Біяграфія

У 1973 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973 годзе працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Мядзелі. У 1975—1979 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. Старшы лабарант кафедры гісторыі БССР БДУ ў 1974—1983 гадах[1].

Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.» (1983, навуковы кіраўнік — прафесар Аляксандр Ігнаценка). У 1983—1987 гадах выкладчык, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У 1988—2000 гадах дацэнт кафедры гісторыі БССР, кафедры гісторыі Беларусі, кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. У 2001—2005 гадах загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. З 2005 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы — сялянскае пытанне і палітычнае жыццё на Беларусі ў апошняй трэці XVIII — першай палове XIX стагоддзяў. Аўтар каля 200 прац.

Падрыхтаваў чатырох кандыдатаў навук.

Узнагароды

Узнагароджваўся Граматай (1994) і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), «Выдатнік адукацыі» (2012) і «Заслужаны работнік БДУ» (2022).

Зноскі

  1. 1 2 Сосна Уладзімір Аркадзьевіч (бел.) . bsu.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Гісторыкі СССР