wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Дамарацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дамарацкі. Уладзімір Антонавіч Дамарацкі (нар. 19 красавіка 1958, г. Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне сексалогіі. Доктар медыцынскіх навук. Прафесар.

Біяграфія

Скончыў у 1981 годзе Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1988 годзе клінічную ардынатуру ва Усесаюзным навуковым цэнтры медыка-біялагічных праблем наркалогіі МАЗ СССР; аспірантуру ў Маскоўскім навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі МАЗ РФ (1993).

Пасля заканчэння ВМІ і праходжання інтэрнатуры па псіхіятрыі працаваў урачом-псіхіятрам у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. З 1988 па 1994 г. — урач-сексолаг ў Мінскім гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры, з 1994 па 2001 год — асістэнт кафедры псіхатэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2001 г. па цяперашні час узначальвае кафедру агульнай і клінічнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю доктара медыцынскіх навук абараніў у 2004 годзе, мае вучонае званне «прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына» (ВАК РБ, 2008 г.).

Член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Псіхіятрыя, псіхатэрапія і клінічная псіхалогія» (Мінск), «Псіхатэрапія» (Масква), «Тэорыя і практыка псіхатэрапіі» (Манрэаль, Канада).

Навуковыя працы

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Сексолагі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта