wd wp Пошук:

Сексалогія

Хэўлак Эліс (1869—1939) — адзін з заснавальнікаў сексалогіі

Сексалогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае ўсе праявы сексуальнасці чалавека, уключаючы як спробы ахарактарызаваць звычайную сексуальнасць, так і вывучэнне зменлівасці сексуальных практык, уключаючы і так званыя парафіліі (ці сексуальныя дэвіяцыі).

Сучасная сексалогія — мультыдысцыплінарнае поле даследаванняў, у якім выкарыстоўваюцца метады шэрагу сумежных дысцыплін: біялогіі, медыцыны, псіхалогіі, статыстыкі, эпідэміялогіі, педагогікі, сацыялогіі, антрапалогіі, а часам і крыміналістыкі. Яна вывучае развіццё сексуальнасці і развіццё сексуальнага кантакту, уключаючы тэхніку палавых зносін і расстройствы палавой сферы. Даследчыкі дакументуюць сексуальнасць самых розных груп грамадства, такіх як людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзяцей, пажылых людзей, і выпадкі сексуальнай паталогіі, такія як паталагічную апантанасць сексам ці сексуальныя дамаганні ў адносінах да дзяцей.

Варта адзначыць, што сексалогія — апісвальная, а не прадпісвальная дысцыпліна. Яна спрабуе дакументаваць вызначаныя аспекты рэальнасці, а не прадпісваць, якія паводзіны будуць этычнымі або маральнымі. Сексалогія часта станавілася прадметам канфліктаў паміж яе прыхільнікамі, а таксама тымі, хто мяркуюць, што сексалогія замахваецца на сакральныя асновы чалавечага жыцця, або тымі, хто аспрэчвае, з філасофскага пункта гледжання, прэтэнзіі сексолагаў на аб’ектыўнасць і эмпірычную метадалогію.

Галіны сексалогіі

Вылучаецца некалькі адносна самастойных кірункаў даследаванняў у рамках сексалогіі:

Метады даследавання

Найбольш часта ў сексалогіі ўжываюцца такія метады даследавання, як ананімныя апытанні, анкетаванне, інтэрв’юіраванне. Да ліку іншых метадаў, якія ўжываюцца сексолагамі адносяцца:

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сексалогія