wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Кісялёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялёў. Уладзімір Аляксеевіч Кісялёў (нар. 2 красавіка 1958, Харкаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (інжынер-механік), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам Багушэўскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам участка зборкі і зваркі кабін і апярэнняў Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, механікам, майстрам дарогі дарожнабудаўнічага ўпраўлення № 37 у горадзе Касцюковічы, галоўным інжынерам — намеснікам начальніка аддзела па механізацыі, электрыфікацыі і матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню Касцюковіцкага раённага аграпрамысловага аб’яднання, інжынерам аддзела эксплуатацыі грузавой службы аўтамабільнага транспарту «Магілёўаблаўтатранс», намеснікам дырэктара па капітальнаму будаўніцтву — дырэктарам аўтапарка, які будаваўся, дырэктарам аўтапарка № 8 у горадзе Касцюковічы, дырэктарам Беларускага цэментнага завода. Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі цэментны завод».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Киселев Владимир Алексеевич Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»