wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Афанасьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. Уладзімір Аляксеевіч Афана́сьеў (нар. 5 ліпеня 1913, Пецярбург — 1998) — беларускі і таджыкскі архітэктар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР (1964).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 ліпеня 1913 года ў Пецярбургу ў рускай дваранскай сям’і; яго бацька, Аляксей Дзмітрыевіч, генерал-лейтэнант царскай арміі, у 1917 годзе камандаваў рускім корпусам у Фінляндыі[1].

Скончыў у 1943 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ.

Працаваў галоўным архітэктарам гарадоў Чарнаўцы (19441946), Ліепая (19491950), Іркуцка (19521954), кіраўніком архітэктурных майстэрняў праектных інстытутаў у Львове (19461948), Літпраекта ў Вільнюсе (19501952), Таджыкпраекта ў Душанбэ (19541966). Дацэнт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута (19481949). У 19661976[2] кіраўнік архітэктурнай майстэрні, у 1976—1983[3] галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект».

З 1994 года арганізатар і кіраўнік Беларускага Дваранскага сходу[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1944 года. Пражываў у Мінску[3].

Творы

115-кватэрны жылы дом па пр. Леніна (фасад звернуты да ракі)
Будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай ССР па пр. Леніна, 56

Асноўныя работы ва Украіне і Літве: помнік савецкім воінам-вызваліцелям у Львове, будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай ССР (1954), жылыя дамы па праспекце Леніна ў Вільнюсе[3].

Асноўныя работы ў Душанбэ: Дом радыё, будынак Саюза мастакоў[3], чатырохпавярховы жылы «дом на слупах» з убудаваным паверхам на рагу праспекта Леніна і вуліцы Камсамольскай (1955—1957), аэравакзал, 4-5-павярховыя жылыя дамы на плошчы Путоўскага (1958−1964)[1].

Жылы дом па вул. Янкі Купалы
Ансамбль 14-павярховых жылых дамоў на Партызанскім праспекце

Асноўныя работы ў Мінску: Рэспубліканскай канторы Будбанка (19751977)[2], 10-павярховы[3] жылы дом па вул. Я. Купалы (19701971)[2], ансамбль 14-павярховых жылых дамоў з установамі абслугоўвання[3] на Партызанскім праспекце (19751976)[2], будынкі Беларускага інстытута фізічнай культуры па праспекце Машэрава[2] (1985, кіраўнік аўтарскага калектыва[3]).

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР (1963). Першыя прэміі за помнік ахвярам фашызму ў Латвійскай ССР (1949) і за Дом урада ў Вільнюсе (1952) на рэспубліканскіх конкурсах.

Сям’я

Ад першага шлюбу меў сына Валянціна. У другім шлюбе з Наталляй, ад якой меў двух сыноў — Аляксея і Уладзіміра.

Зноскі

  1. 1 2 Маэстро Высоты. Часть I(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 4 5 Афанасьеў Уладзімір Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Афанасьев Владимир Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. Дворянский календарь: справочная родословная книга российского дворянства, Том 6

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Архітэктары Іркуцка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Таджыкскай ССР
Катэгорыя·Архітэктары Душанбэ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Архітэктары Львова
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары Ліепаі
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Архітэктары Чарнаўцаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў