wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чантурыя. Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (28 чэрвеня 1923, Баку — 28 лістапада 1988, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі.

Біяграфія

Скончыў у 1947 годзе Азербайджанскі індустрыяльны інстытут. У 19471949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, АН БССР, з 1953 выкладчык БПІ, з 1969 загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры. Член КПСС з 1953 года[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац, прысвечаных даследаванню і прапагандзе архітэктурнай спадчыны Беларусі, у т.л.: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (Мінск, 1962), «Гісторыя архітэктуры Беларусі, дакастрычніцкі перыяд» (Мінск, 1969), падручнік для ВНУ «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (Мінск, 1977), «Беларускі экватар» (Мінск, 1981, у суаўтарстве), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (Мінск, 1982), «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983, у суаўтарстве), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1986), «З гісторыі беларускай архітэктуры» — у кнізе «Навука і чалавецтва» (Масква, 1966), «Архітэктура канца XVIII — пачатку XIX ст.» — у кнізе «Усеагульная гісторыя архітэктуры» (Масква, 1968)[1].

Кіраваў абмерамі помнікаў беларускай архітэктуры (19541970) і абследаваннем гістарычных гарадоў БССР (19701982). Удзельнічаў у стварэнні ПДП гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980)[1] за кнігу «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (дакастрычніцкі перыяд, 2-е выд., 1977).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Чантурия Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Азербайджанскага ўніверсітэта нафты і прамысловасці