wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Тышэвіч

Уладзімір Аляксандравіч Тышэ́віч (29 мая 192310 снежня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).

Нарадзіўся ў Віцебску. У 1940 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 г. скончыў Омскую авіяшколу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі (гарады Лоеў, Гомель, Баранавічы, Брэст).

Намеснік камандзіра эскадрыллі 79-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка (2-я гвардзейская штурмавая авіядывізія 16-я паветраная армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі страшы лейтэнант У. А. Тышэвіч выканаў 113 (114[1], 144[2]) баявых вылетаў.

Пасля заканчэння вайны У. А. Тышэвіч да 1961 года служыў у Савецкай Арміі. У 1951 г. скончыў Ваенна-Паветраную акадэмію. Займаў пасаду камандзіра корпуса. З 1961 года палкоўнік У. А. Тышэвіч у запасе, жыў у Віцебску.

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая