wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Піліпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піліпенка. Уладзімір Аляксандравіч Піліпенка (нар. 18 ліпеня 1949, г. Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1995).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1971).

З 1971 года інжынер, начальнік аддзела навукова-даследчага канструктарска-тэхналагічнага ўнітарнага прадпрыемства «Белмікрасістэмы» НВА «Інтэграл». З 1996 года намеснік дырэктара Дзяржаўнага цэнтра «Белмікрааналіз» НВА «Інтэграл»[1].

Навуковая дзейнасць

Выканаў даследаванні ў галіне кіраванай мадыфікацыі уласцівасцяў паўправаднікоў, тонкіх плёнак металаў і дыэлектрыкаў. Выявіў эфекты, якія прыводзяць да паскарэння працэсаў мадыфікацыі ўласцівасцяў розных матэрыялаў пад уздзеяннем светлавых імпульсаў і прапанаваў механізмы іх узнікнення: падваенне каэфіцыента дыфузіі прымешак і адсутнасць эфекту адцяснення базы эмітэрам пры цвердафазнай рэкрышталізацыі иённалегіраваных слаёў крэмнія; фарміраванне раўнаважкай, тэрмастабільнай структуры легіраваных плёнак алюмінія і іх кантакту да крэмнію; аднастадыйнае фарміраванне дісіліцыда тытана. Распрацаваў метады разліку тэмпературных рэжымаў і вызначыў аптымальныя ўмовы, якія забяспечваюць мінімізацыю такіх высілкаў. Ажыццявіў мадэляванне працэсаў фарміравання розных тонкаплёнкавых сістэм з ужываннем хуткай тэрмічнай апрацоўкі: гетэравання, аплаўлення лёгкаплаўкіх шклоў, рэкрышталізацыі плёнак алюмінія, дыфузійнага сінтэзу сіліцыдаў розных металаў і інш распрацаваў тэхналогію стварэння інтэгральных мікрасхем на базе хуткіх тэрмічных апрацовак.

Аўтар каля 260 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 40 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ПІЛІПЕНКА Уладзімір Аляксандравіч
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»