wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Варно

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варно. Уладзімір Аляксандравіч Варно (17 кастрычніка 1922, Менск, БССР — 13 снежня 1978, Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — літаратар і журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў прадмесці МінскаКамароўцы, якой ён потым прысвяціў верш. Яшчэ ў раннім дзяцінстве ён зламаў нагу і, нягледзячы на тое, што доўга ляжаў у шпіталі, на ўсё жыццё застаўся кульгавым. яго маці, Зінаіда Аляксееўна, руская, выхавала яго на вершах Пушкіна, Лермантава, Някрасава, Блока і іншых расійскіх паэтаў.

У 1938 годзе Варно кінуў 8 клас і паступіў рэпарцёрам у БЕЛТА. Першы верш Уладзіміра Варно «На старт!» быў надрукаваны 19 снежня 1940 года ў газеце «Сталинская молодежь». У гады вайны ён працаваў пераменным майстрам на адным з заводаў у горадзе Молатаў (цяпер Перм) Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобласці (існуе меркаванне што ён быў рэпрэсаваны), затым агентам па росшуку грузаў на станцыі Кізел, культарганізатарам на будаўніцтве Беразнікоўскага хімкамбіната. Пад канец вайны паступіў літсупрацоўнікам у газету Пермскай чыгункі. Друкаваўся ў альманаху «Прикамье».

Пасля вяртання ў Беларусь працаваў у рэдакцыі дзіцячай газеты «Зорька», быў літкансультантам акруговай газеты «Во славу Родины», дзесяць гадоў працаваў у рэдакцыі маладзечанскай абласной газеты «Сталінскі шлях» (потым «Красное знамя»). Некалькі гадоў з’яўляўся спецкарэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1962 годзе яго прымаюць у сябры Саюзу пісьменнікаў СССР, у 1967 годзе ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Ён шмат друкуецца ў газетах і часопісах «Нёман», «Смена», «Огонек», «Молодая гвардия», «Юность», «Молодой колхозник», «Литературная газета», «Литературная Россия», «Красная звезда», «Труд» і іншых. У перакладах У. Варно выходзяць апавяданні І. Навуменкі і І. Чыгрынава, вершы М. Аўрамчыка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, С. Дзяргая, A. Дyдара, І. Муравейкі, П. Панчанкі, М. Пянкрата і іншых беларускіх паэтаў, а таксама вершы таджыкскіх і ўзбекскіх паэтаў.

У 1968 годзе Уладзімір Варно прыяжджае на Камчатку. Дарэчы, ён шмат вандраваў — пабываў у Крыме, Сярэдняй Азіі і на Калыме. На Камчатцы ён працуе ў рэдакцыі газеты «Камчатская правда», на абласным радыё, камчацкім рыбазаводзе, пісаў аб працы маракоў рыбалавецкага флоту і сам хадзіў з імі на пуціну. З першых дзён стварэння абласной камчацкай пісьменніцкай арганізацыі ён актыўна ўключаецца ў яе працу.

Памёр ад цяжкай хваробы ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1985 годзе Петрапаўлаўска-Камчацкі рыбалавецкі калгас імя У. І. Леніна прысудзіў У. Варно, за кнігу «Сколько у нас под килем» і цыкл вершаў аб рыбаках, літаратурную прэмію.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў Камчацкім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову