wd wp Пошук:

Міхась Пянкрат

Міхась Міхайлавіч Пянкрат (28 жніўня 1918, в. Карпілаўка, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2001) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі з 1935 працавалі ў калгасе. У 1937 скончыў Хутарскую сямігодку і паступіў у Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымаў спецыяльнасць агранома.

Увосень 1939 пайшоў служыць у Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне (19391940), быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі, у санаторыі г. Есентукі, быў камісаваны. У 19401941 працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны да 1942 знаходзіўся ў вёсцы Ведрыца Чэрвеньскага раёна. У 1942 быў сувязным партызанскай брыгады «Красное знамя», якая дзейнічала на Міншчыне. З 1943 перайшоў у брыгаду, ваяваў да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі. У 1945 пераехаў у Мінск і працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Сталінская моладзь» (19451947), «Савецкі селянін» («Колхозная правда», «Сельская газета», 19471956), у часопісе «Вожык» (19591979). Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1951.

Творчасць

Першы верш «Песня калгасніцы» апублікаваны ў 1937 у газеце «Чырвоная змена». Многія яго вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Піянер Беларусі», «Комсомольская правда», часопісах «Полымя», «Смена», «Крокодил».

Першая кніга — зборнік вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар зборнікаў сатырычных апавяданняў і гумарэсак «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), апавяданняў і аповесцей «Шчасце маё» (1962), «Ведрыцкія напевы» (1965), «Любоў у квадраце» (1969), «Прынцыповы пасаг» (апавяданні, вершы і гумарэскі, 1978), «Спатканні і ростані» (выбранае, 1978), «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Напісаў кнігі нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Чэрвень» (1977), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Два Пецькі» (1973), «Двое ў лодцы» (1983).

На словы М. Пянкрата П. Ахрыменка і З. Паўлоўскі напісалі песні. Паасобныя творы пісьменніка перакладзеныя на рускую, украінскую, азербайджанскую, грузінскую, літоўскую, таджыкскую, узбекскую, эстонскую мовы.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў