wd wp Пошук:

Уладзімір Адамовіч Кульчыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кульчыцкі.

Уладзімір Адамовіч Кульчыцкі (нар. 6 сакавіка 1948, ст. Даўрыя, Борзінскі раён, Чыцінская вобласць, Расія) — беларускі нейрафізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «нейрафізіялогія» (2017), член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «фізіялогія» (2000), доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1998).

Біяграфія

Скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут (1972).

У 1972—1975 гадах траўматолаг Шар’інскай раённай бальніцы Кастрамской вобласці, у 1975—1986 гадах старшы лабарант, асістэнт кафедры Куйбышаўскага медыцынскага інстытута. Лекар «Хуткай дапамогі» (1976—1986).

З 1989 года навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1991 года загадчык лабараторыі, з 2006 года намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола (1979) за распрацоўку праблемы бульбарных механізмаў генерацыі дыхальнага рытму.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў цэнтральныя механізмы фарміравання ноціцэппніўных рэфлексаў, працэсы структурнай і функцыянальнай рэарганізацыі нейронавых сетак мозгу. Даказаў, што функцыянальны стан клетак вентролатеральных аддзелаў даўгаватага мозгу з’яўляецца вызначальным фактарам для генерацыі дыхальнага рытму і фарміравання сімптаактівіруючых уплываў, якія рэгулююць тонус крывяносных сасудаў і сэрца. Сумесна з навукоўцамі Інстытута ім. В. Керкхофа (Германія) эксперыментальна пацвердзіў мадулюючы ўплыў простагландынаў на тэрмаадчувальнасць нейронаў пярэдняга гіпаталамуса, што дазволіла абгрунтаваць канцэпцыю аб удзеле простагландынаў у механізмах нейранальнай пластычнасці. У даўгаватым мозгу выявіў групы нервовых клетак, якія залучаюцца ў механізмы нармалізацыі крывянага ціску пры артэрыяльнай гіпертаніі і рэгуляцыі болевай адчувальнасці. Вывучыў цэнтральныя механізмы сіндрому раптоўнай смерці. Распрацаваў метады ацэнкі эфектыўнасці тэрапеўтычных прыёмаў ва ўмовах клінікі, у прыватнасці, прадухілення дэструктыўных працэсаў у ствале галаўнога мозгу пасля пашкоджання галінак трайніковых або блукаючых нерваў, аптымізацыі пазітыўных тэрапеўтычных эфектаў фізічных фактараў, прафілактыкі арытмій сэрца, мадэлявання міжнейронных камунікацый, вывучэння функцыянальных асаблівасцяў нервовай сістэмы ў дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях Беларускага Палесся.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій, 18 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/ZV_20140306_16.pdf
  2. https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.09.djvu/16_996x9999.jpeg
  3. 1 2 3 4 5 https://nasb.gov.by/bel/members/akademiki/kulchicky.php
  4. КУЛЬЧЫЦКІ Уладзімір Адамавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыцінскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нейрафізіёлагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Самарскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта