wd wp Пошук:

Уладзімір Ільіч Курган

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Курган. Уладзімір Ільіч Курган (7 студзеня 1953 — 7 красавіка 2019) — беларускі акцёр

і тэатральны педагог. Сын Ільі Львовіча Кургана[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вядомага дыктара Беларускага радыё і тэлебачання Ільі Львовіча Кургана ў 1953 годзе[2].

У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно», пасля чаго прыйшоў працаваць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага[2].

На сцэне тэатра Уладзімір Курган згуляў нямала запамінальных роляў і быў любім гледачамі. Ён стварыў вобраз Дональбайна ў п’есе «Макбет» Уільяма Шэкспіра, сыграў нямецкага салдата ў «Знаку бяды» Васіля Быкава, Флёр’е ў спектаклі «Вяртанне ў Хатынь» паводле аповесці Алеся Адамовіча[2].

Памёр 7 красавіка 2019 года. Пахаваны побач з маці на Паўночных могілках Мінска[3].

Зноскі

  1. 1 2 https://sputnik.by/society/20190408/1040712418/Proschanie-s-akterom-Vladimirom-Kurganom-proydet-9-aprelya.html
  2. 1 2 3 4 Прощание с актером Владимиром Курганом пройдет 9 апреля (руск.)
  3. Наш Ільіч № 15 (1402) 13.04.2019 - 20.04.2019 г
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»