wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Півавараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Півавараў. Уладзі́мір Іва́навіч Півава́раў (1904, в. Сямінаўка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) — 28 студзеня 1941, п. Усць-Уса Комі АССР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937—1938), фізік.

Біяграфія

У 1924 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам, дырэктарам сямігодкі ў Мазырскім раёне. У 1930 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У 1930—1932 гадах аспірант АН БССР, у 1935 годзе — аспірант АН СССР. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу геафізікі.

Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам фізіка-тэхнічнага Інстытута АН БССР. З 21 кастрычніка 1937 года — наркам асветы БССР.

2 ліпеня 1938 года арыштаваны. 28 студзеня 1940 года выключаны з партыі. Рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 29 мая 1940 года асуджаны на 15 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Памер 28 жніўня 1941 года ў пасёлку Усць-Уса Комі АССР. Месца пахавання невядома.

Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года.

Быў жанаты, гадаваў трох дзяцей.

Зноскі

  1. Півавараў Уладзімір Іванавіч. Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Комі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Народныя камісары асветы БССР
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе