Уладзі́мір Іва́навіч Пракапцо́ў (нар. 8 жніўня 1953, Жгуна-Буда, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984). Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, членам Беларускага камітэта ІКОМ, членам камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.
У 1975 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 1998 — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.