wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Крылоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крылоў. Уладзімір Іванавіч Крылоў (14 снежня 1902, вёска Красны Яр, Самарская вобласць, Расія — 31 жніўня 1994) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1951), акадэмік АН БССР (1956).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1928), дзе ў 1929—1956 гадах працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры. У 1956 годзе быў абраны акадэмікам АН БССР па Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. З 1957 года — у БССР, становіцца загадчыкам лабараторыі Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, а ў 1959 годзе М. П. Яругін і У. І. Крылоў на базе матэматычных лабараторый Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР арганізуюць Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1965 года — Інстытут матэматыкі), дзе У. І. Крылоў да 1987 года загадвае лабараторыяй і адначасова да 1974 года з’яўляецца намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. Адначасова ў 1957—1975 гадах — загадчык кафедры БДУ. З 1987 года — саветнік пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі.

Навуковая дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў правядзення шырокіх даследаванняў па вылічальнай матэматыцы ў СССР. Распрацаваў новыя метады лікавага інтэгравання і інтэгральных пераўтварэнняў. Ініцыятар стварэння ў беларускіх ВНУ кафедр вылічальнай матэматыкі, тым самым быў фактычна створаны новы кірунак ва ўніверсітэцкай навуцы БССР.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 24 манаграфій, даведнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Асноўныя працы

Ушанаванне

Мемарыяльная дошка Уладзіміру Іванавічу Крылову на будынку Інстытута матэматыкі

Ордэн «Знак Пашаны» (1951), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1982). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1968). Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за навучальныя дапаможнікі для ВНУ «Вычислительные методы высшей математики» і «Вычислительные методы», апублікаваныя ў 1972—1977 (у сааўт.).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Інстытут матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім раёне (Самарская вобласць)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў