wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Анцулевіч

Уладзімір Іванавіч Анцулевіч (15 мая 1954, в. Жытомля Гродзенскага раёна — 27 лютага 2019) — беларускі фізік, палітычны дзеяч, педагог.

Біяграфія

Скончыў фізічны факультэт БДУ (1976). Кандыдат фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Оптыка» (1989). Працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Беларусі: стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік (1976—1993). Настаўнік інфарматыкі гімназіі № 5 г. Мінска (1993—1996).

Быў актывістам Беларускага народнага фронту. Арганізоўваў выданне масавай перыёдыкі БНФ, ладзіў працу ў рэгіёнах[3]. У 1992 годзе ўзначаліў ініцыятыўную групу па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні аб роспуску Вярхоўнага Савета і правядзенні датэрміновых выбараў паводле новага выбарчага закона. На працягу двух месяцаў групай было сабрана 442 тысячы подпісаў грамадзян Беларусі.

Член партыі Беларускага народнага фронту з моманту яе заснавання. Узначальваў выбарчы камітэт Беларускага народнага фронту, быў членам Сойму. У 1995 годзе выйшаў з кіраўніцтва БНФ з-за рознагалоссяў з лідарам. У 1996 годзе ўзначальваў грамадскую Камісію па назіранні за ініцыяваным А. Лукашэнкам рэферэндумам.

Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1999), навуковы сакратар Народнага ўніверсітэта — самай масавай праграмы «Беларускай перспектывы» (1997). Рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва» (1996—1999).

Пасля вярнуўся да фізікі, дацэнт кафедры методыкі выкладання фізікі БДПУ, адначасова настаўнік гімназіі № 5.

Мае больш за 70 навуковых публікацый па фізічнай оптыцы. Выступаў у друку па грамадска-палітычных праблемах. Пісаў дапаможнікі, у якасці настаўніка фізікі сумесна з Вячаславам Наумавічам Чэрціным падрыхтаваў шэраг пераможцаў алімпіяд па фізіцы[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 16. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 17. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  3. svaboda.org
  4. Чествование победителей республиканской олимпиады(руск.) .

Літаратура

Уладзімір Анцулевіч: «Вучу студэнтаў вучыць гімназістаў. І наадварот». // Настаўнік. 13 (1097). 27 кастрычніка 2011.

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Мастацтва»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ