wd wp Пошук:

Уладзімірская брама

Уладзімірская брама Кітай-горада (руск.: Владимирские ворота), таксама Срэценская брама, або Нікольская брама (Сретенские ворота, Никольские ворота) — незахаванае збудаванне ў сценах Кітай-горада ў Маскве, якое адкрывала праход і праезд з Нікольскай вуліцы на старую Лубянскую плошчу.

Пабудавана ў адзін час з Кітайгародскай сцяной у 15341538 гг., разабрана ў 1934 годзе. У свой час брама з вежай і сценамі ўяўлялі сабой магутнае абарончае збудаванне, якое дазваляла весці «трайны» бой: з ніжняй часткі, з парапета сцен і з вежы. Шацёр на вежы быў надбудаваны ў XVII стагоддзі. Пры пажары 1812 года сцены і вежы былі пашкоджаны, пры наступным аднаўленні іх рабілі максімальна падобнымі да крамлёўскіх веж.

Пазней каля Уладзімірскай брамы вёўся букіністычны гандаль старымі кнігамі, лубкамі, гравюрамі, карцінамі.

У 16911694 гадах ля Уладзімірскай брамы была пабудавана невялікая вытанчаная царква Уладзімірскай Маці Божай у стылі маскоўскага барока: васьмярык на чацвярыку, увянчаны гранёнай главой. Храм быў узведзены па зароку царыцы Наталлі Кірылаўны з даходаў Стралецкага прыказа. Кожны год 21 мая ў царкве праводзіўся хросны ход у памяць збавення Масквы ад нашэсця татараў у 1521 годзе.

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брама Кітай-горада
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Руская архітэктура XVI стагоддзя
Катэгорыя·З’явіліся ў 1538 годзе
Катэгорыя·Знесеныя збудаванні