wd wp Пошук:

Лубянская плошча

Лубянская плошча, 1960 год.

Лубянская плошча (руск.: Лубянская площадь) — плошча ў цэнтры Масквы, непадалёк ад Чырвонай плошчы. Знаходзіцца паміж Тэатральным праездам, Мікольскай вуліцай, Новай плошчай, Лубянскім праездам, Мясніцкой вуліцай, вуліцай Вялікая Лубянка і Гарматнай вуліцай.

Гісторыя

Назва Лубянка ўпершыню згадана ў летапісе у 1480 годзе, калі Іван III загадаў наўгародцам, выселеным у Маскву пасля падзення рэспублікі, сяліцца ў гэтым месцы. Менавіта пры ўдзеле наўгародцаў была пабудавана царква Святой Сафіі, па прыкладу Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе, і менавіта яны назвалі гэты раён Лубянкай, у гонар Лубяніц — раёна Ноўгарада.

У 1926 годзе плошча была перайменаваная ў плошчу Дзяржынскага, у гонар Фелікса Дзяржынскага, заснавальніка ВЧК — савецкай службы дзяржбяспекі. Адначасова была пераназваная і вуліца Вялікая Лубянка ў вуліцу Дзяржынскага. У 1991 годзе плошчы было вернута ранейшая назва — Лубянская плошча.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Плошчы Масквы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96