wd wp Пошук:

Уладзімеж Цімашэвіч

Уладзімеж Цімашэвіч (13 верасня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.

У часы Польскай Народнай Рэспублікі з’яўляўся старшынёй Аб’яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм’ер-міністрам Польшчы ў 19961997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (20012004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.

У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.

Сям’я

Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзімежа Цімашэвіча[1]. У 1972 Уладзімеж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.

Зноскі

  1. «Biełorusskaja Dziełowaja Gazieta» — wywiad S. Bukczyna z Ministrem Spraw Zagranicznych RP Włodzimierzem Cimoszewiczem
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены СДЛС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 4 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Польшчы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Маршалы Сейма Польшчы
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»