wd wp Пошук:

Уладзімеж Пузына

Уладзімеж Пузына (польск.: Włodzimierz Puzyna; 9 ліпеня 1947, Шчэцін, Шчэцінскае ваяводства, Польская Народная Рэспубліка) — польскі палітычны дзеяч і навуковец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прадстаўніка шляхецкага роду Пузынаў, капітана ВМФ Юзэфа і Марыі з роду Зарэмбаў.

Навуковая дзейнасць

У 1972 г. скончыў аддзяленне фізікі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1979 г. атрымаў доктара прыродазнаўчых навук у Інстытуце малекулярнай біялогіі Ягелонскага ўніверсітэта. У 19741990 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам фізічнага факультэта Сельскагаспадарчай акадэміі ў Шчэціне. У 19901995 гг. працаваў дырэктарам вучэбнага цэнтра Фонду развіцця мясцовай дэмакратыі ў Шчэціне. У 19952012 гг. — рэктар Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў Шчэціне.

Палітычная дзейнасць

У 1980 г. уступіў у НСПС «Салідарнасць». У 19891990 гг. быў намеснікам старшыні Грамадзянскага камітэта зямлі Шчэцін. З 1991 па 2001 гг. дэпутат I, II (ад Дэмакратычнай уніі) і III кадэнцый (ад Уніі свабоды) Сейма Рэспублікі Польшча. Працаваў у Камітэце мясцовага самакіравання і Камісіі па пытаннях адукацыі, навукова-тэхнічнага прагрэсу. У Сейме III кадэнцыі старшыня Падкамісіі па пытаннях пастаянных фінансаў мясцовага самакіравання. З 2001 г. больш не балатаваўся ў Сейм.

У 19922001 гг. старшыня польска-шведскай групы Міжпарламенцкага саюза, а ў 19972001 гг. быў членам польскай дэлегацыі ў Парламенцкай канферэнцыі краін Балтыйскага мора.

У 2002 г. прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду прэзідэнта горада Шчэцін, але набраў толькі 3,90%. У 20052006 гг. старшыня заходнепаморскай Дэмакратычнай партыі.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчэціне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Фізікі Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання
Катэгорыя·Пузыны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы