wd wp Пошук:

Укрыжаваны вол

«Укрыжаваны вол» (нідэрл.: De geslachte os) — карціна галандскага мастака Рэмбранта, створаная ў 1655 годзе[1].

З 1857 года захоўваецца ў музеі Луўр у Францыі. Падобныя карціны знаходзяцца ў музеях Глазга, Будапешта і Філадэльфіі.

Сярод даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў няма адзінага меркавання наконт сюжэта карціны. Некаторыя лічаць, што аўтар напісаў карціну пад эмацыйным уплывам убачанага ў мясной краме ў Амстэрдаме. Іншыя лічаць, што туша вала сімвалізуе альбо ўкрыжаванага Хрыста, альбо ашкеназаў, закатаваных падчас пераследу ва Усходняй Еўропе.

Апісанне

Карціна мае памеры 95,5 на 68,8 сантыметраў. На ёй намалявана туша вала, прывязаная да драўлянай канструкцыі. На заднім плане — жанчына.

Заўвагі

  1. Rembrandt and the Slaughtered ox
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Карціны 1655 года
Катэгорыя·Карціны Рэмбранта