wd wp Пошук:

Угу Віяна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У́гу Міге́л Ферэ́йра Го́міш Вія́на[1] (парт.: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нар. 15 студзеня 1983, Барселуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, былы паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Брагі» і «Спортынга». Добра вядомы сваімі здольнасцямі да выканання стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартыўную кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Англію, а потым у Іспанію, перш чым спыніцца на партугальскім клубе «Брага».

Кар’ера

Раннія гады

Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клубе «Спортынг» (Лісабон). Пасля таго, як ён атрымаў тытул лепшага маладога футбаліста года ў Еўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты англійскім клубам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн еўра[2], за які адгуляў два сезоны, але гэтак і не стаў лідарам каманды, а затым і зусім перастаў траплаць у склад, пасля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[3], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфер Віяны за 2,250 млн еўра[4]. У сезоне 2006/07 Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубена Барахі і Давіда Альбельды, якую ён прайграў і быў арандаваны клубам «Асасуна»[5], але там ён атрымаў сур’ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасля Віяна прыйшлося вытрымаць працяглы перыяд аднаўлення. У сезоне 2008/09 Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЕФА і кубак Іспаніі.

«Брага»

31 ліпеня 2009 года, Віяна быў аддадзены ў арэнду клуба «Брага» на адзін сезон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасля выступленняў за лісабонскі клуб[6][7].

Апошнія гады

З 2013 года выступаў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах: спачатку ў клубе «Аль-Ахлі», потым у «Аль-Васле». У кастрычніку 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера

У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 года ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў з лікам 5:1.

Дасягненні

«Спортынг»:

«Брага»:

«Аль-Ахлі»:

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  2. Newcastle close in on Viana. uefa.com
  3. Hugo Viana heads home. uefa.com
  4. It’s off Hugo as Viana joins Valencia Архівавана 5 снежня 2008.. nufc.premiumtv.co.uk
  5. Угу Виана перешёл в «Осасуну» на правах аренды Архівавана 16 ліпеня 2007.. championat.ru
  6. Hugo Viana é reforço por uma temporada Архівавана 3 жніўня 2009.. Афіцыйны сайт ФК «Спортынг» Брага
  7. «Hugo Viana’s Portugal recall reignites debate of purists v realists». The Guardian.
  8. Угу Виана завершил карьеру в 33 года. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шабаб Аль-Ахлі
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна
Катэгорыя·Ігракі ФК Брага
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселушы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Васл
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія