wd wp Пошук:

Уваравіцкі сельсавет

Ува́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Уваравіцкага пассавета.

12 лістапада 2013 года Уваравіцкі пассавет Буда-Кашалёўскага раёна быў рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 3092 чалавекі[2], з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 20 верасня 2020.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Уваравіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна