wd wp Пошук:

Тээму Сіпа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіпа.

Тээму Юркі Юхані Сіпа (фінск.: Teemu Jyrki Juhani Sippo; 20 мая 1947, Лахты, Фінляндыя) — цяперашні каталіцкі біскуп Хельсінкі.

Біяграфія

Тээму Сіпа нарадзіўся ў лютэранскай сям’і, у 1966 годзе перавярнуўся ў каталіцтва. Праз чатыры гады вырашыў стаць святаром. Пасля заканчэння навучання ў семінарыі пры Фрайбургскім універсітэце пасвечаны ў святары 28 мая 1977 года. Пад кіраўніцтвам Карла Лемана абараніў дыпломную працу па тэме «Das Prinzip des Protestantismus bei Paul Tillich».[1]

Працаваў у Хельсінкі і Ювяскюля. 16 чэрвеня 2008 года Рымскі папа Бенедыкт XVI прызначыў Тээму Сіпа ардынарыем адзінай у краіне каталіцкай дыяцэзіі ў Хельсінкі, змяніўшы на гэтай пасадзе Юзафа Врубеля (польск.: Józef Wróbel), які стаў Люблянскім біскупам. 5 верасня 2008 года Тээму Сіпа быў пасвечаны ў біскупы.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Прынцып пратэстанцтва паводле Паўля Тыліха

Спасылкі

Папярэднік:
біскуп Юзаф Врубель
дыяцэзія Хельсінкі
16 чэрвеня 2008
Пераемнік:
'
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лахты
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая