wd wp Пошук:

Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы

Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы (польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.

Агульная характарыстыка

Універсітэт з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Быдгашчы, вытокі якога сягаюць 1951 года (не лічачы паўакадэмічнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая існавала ў Быдгашчы ў 1920-1923 гадах). Універсітэт тройчы мяняў свой характар, мяняючы структуру і назвы:

Шэсць факультэтаў вучэльні сёння маюць паўнамоцтвы для прысваення навуковай ступені доктара, а 4 з іх таксама прысвойваць ступень доктара хабілітаванага з магчымасцю правядзення працэдуры для прысваення навуковага звання прафесара. Універсітэт супрацоўнічае з мясцовымі прадпрыемствамі і з’яўляецца акцыянерам Быдгашцкага індустрыяльнага парку. Штогод ён з’яўляецца арганізатарам дзясяткаў навуковых канферэнцый.

Сёння ВНУ навучае каля 10 тыс. студэнтаў па 33 спецыяльнасцях і 90 спецыялізацыях. Сцены універсітэта пакінулі больш за 55 тыс. выпускнікоў. У агульнанацыянальных рэйтынгах вышэйшых навучальных устаноў у 2004-2010 гадах універсітэт займаў першае месца сярод дзяржаўных ВНУ Быдгашчы.

Факультэты і інстытуты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Адукацыя ў Быдгашчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1951 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·1951 год у Польшчы