wd wp Пошук:

Тэафіл Ленартовіч

Тэафіл Ленартовіч (Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава — 3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар.

Біяграфічныя звесткі

Друкаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 года ў эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балонскім універсітэце. Быў удзельнікам літаратурнай групы «Варшаўская цыганэрыя» (1840-я).

Творчасць

Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклорных песень, перадаваў каларыт сялянскага жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).

Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазіцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя з якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касцёлы.

Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тшашчкоўская (Манькоўская)[5].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779400 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779400 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779400 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе