У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Банвіль. Тэадор дэ Банвіль (фр.: Théodore de Banville — фр.: Etienne Jean Baptiste Claude Théodore Faullain de Banville; 14 сакавіка 1823, Мулен, Францыя — 13 сакавіка 1891, Парыж, Францыя) — французскі празаік , паэт , драматург , літаратурны крытык і журналіст.
Першы вершаваны зборнік — «Карыятыды» («фр. Les Cariatides») апублікаваў у 1842 годзе. Уваходзіў у паэтычную групу Парнасцы, выпускала зборнік «Сучасны Парнас» (выходзіў тройчы — у 1866, 1869 і 1876 гадах). Тэадор дэ Банвіль памёр у Парыжы 13 сакавіка 1891 г. Пахаваны на могілках Манпарнас.