wd wp Пошук:

Тэадор Трыплін

Тэадор Трыплін (Teodor Tripplin; 13 снежня 1812[1], г. Каліш, Польшча25 студзеня 1881) — польскі пісьменнік, падарожнік, лекар; удзельнік паўстання 1830—31 гадоў.

Біяграфічныя звесткі

У 1831-40 вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах у Кёнігсбергу і Манпелье. Доктар медыцыны (1840). Падарожнічаў па Еўропе і Паўночнай Афрыцы. У 1849—56 жыў у Варшаве. Атрымаў вядомасць як аўтар аповесці «Пан Зыгмунт у Іспаніі» (т. 1—4, 1852) і «Успамінаў аб падарожжы ў Данію, Нарвегію, Англію, Партугалію і ў дзяржаву мараканскую» (1844) і інш. У 1856 наведаў Беларусь. Па дарозе з Беластока ў Вільню спыняўся ў Гродне; жыў у доме князя Чацвяртынскага, наведваў прыватны музей у горадзе, у якім захоўваліся карціны, малюнкі, старажытная зброя. У 1858 у Вільні выйшаў яго дзённік падарожжа па Беларусі і Жамойці.

Надмагільны помнік

Пахаваны ў Варшаве.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Дата на надмагільным помніку, por. J. i E. Szulcowie, Cmentarz ewangelicko-reformowany w Warszawie: zmarli i ich rodziny, Warszawa 1989, s. 252-254, fot. 44

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на кальвінісцкіх могілках Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Падарожнікі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1881 годзе