wd wp Пошук:

Тэадор Русо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русо (значэнні).

Тэадор Русо (фр. Théodore Rousseau; 15 красавіка 1812, Парыж — 22 снежня 1867, Барбізон) — французскі мастак-пейзажыст, заснавальнік барбізонскай школы, якая аб’яднала першых мастакоў, якія выкарыстоўвалі ў творчасці пленэр. Брат менш вядомага мастака Філіпа Русо. Творчасць Тэадора Русо адносяць да рэалізму.

Біяграфія

Першыя ўрокі жывапісу Тэадор Русо атрымаў у свайго стрыечнага брата-мастака. У пятнаццаць гадоў яго ўзяў у навучанне на два гады мастак-пейзажыст Жан Шарль Жазеф Рэмон. Т. Русо падарожнічаў па Аверні і Нармандыі, што знайшло адлюстраванне ў яго творчасці.

У 1831 годзе дзевятнаццацігадовы Русо падаў заяўку на ўдзел у Парыжскім салоне. Яго пейзаж дзікай прыроды Аверні атрымаў прызнанне дзякуючы жывой тэхніцы пісьма. Наступныя чатыры Парыжскія салоны былі для Тэадора Русо няўдалымі, і ён не ўдзельнічаў у публічных выставах да 1849 года.

Русо ўвёў паняцце «інтымнага пейзажа», матывы для якога падаваў у асноўным лес Фантэнбло. У 1832—33 гг. ён упершыню выйшаў на пленэр. Зіму 1836—1837 гадоў Русо правёў разам з мастакамі Нарсісам Дыясам і Аліньі ў Барбізоне. Прырода Барбізона зрабіла на яго такое вялікае ўражанне, што Русо пачаў прыязджаць туды кожны год, а з 1848 г. канчаткова перасяліўся туды са сваёй жонкай.

З часам вакол Русо ўтварылася кола яго калег-мастакоў, якія пісалі прыроду на прыродзе — Каба, Дабіньі і Дзюпрэ. Так паступова ўзнікла барбізонская школа.

Тэадор Русо памёр у 1867 годзе ва ўзросце 55 гадоў ад разрыву сэрца.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Théodore (1812-1867) Rousseau
  3. 1 2 Руссо Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Барбізоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1812 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў