wd wp Пошук:

Тыяфенол

Тыяфенол, фенілмеркаптан, меркаптабензол — найпрасцейшы прадстаўнік тыяфенолаў, C6H5SH.

Бясколерная вадкасць з непрыемным пахам. Малекулярная маса 110,178. Тэмпература плаўлення −14,8 °C, тэмпература кіпення 168,7 °C. Шчыльнасць 1,0766 г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з большасцю арганічных растваральнікаў. На паветры або пад уздзеяннем ёду[1] паступова акісляецца да дыфенілдысульфіду.

Атрыманне

Тыяфенол звычайна атрымліваюць праз узаемадзеянне серы з фенілмагнійбрамідам і аднаўленнем безолсульфахларыду цынкам у салянай кіслаце. Таксама выкарыстоўваюцца іншыя метады, выкарыстоўваемыя ў сінтэзе тыяфенолаў[1].

Выкарыстанне

Тыяфенол выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фарбавальнікаў, палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый, стабілізатараў і іншых дабавак у вытворчасці сінтэтычных каўчукоў.

Зноскі

  1. 1 2 Тиофенол // Химическая энцыклопедия на ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Араматычныя злучэнні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сераарганічныя злучэнні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара