wd wp Пошук:

Тыягу Сілва

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Тыя́гу Эмілія́ну да Сі́лва[3] (парт.: Thiago Emiliano da Silva; нар. 22 верасня 1984, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Першай дарослай камандай Тыягу Сілвы быў «Жувентуды», неўзабаве ён прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразільскіх легіянераў. Тыягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 года. У Расіі Тыягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флуміненсі». Ён стаў адным з лідараў каманды, якая здолела дайсці да фіналу Кубка Лібертадорэс у 2008 годзе.

«Мілан»

У снежні 2008 года Тыягу далучыўся да «Мілана» за 10 мільёнаў еўра[4]. Дэбютаваў за клуб у таварыскай гульні супраць «Гановера 96». Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сезона 2009/10. У цэлым правёў сезон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 года іграком зацікавіўся мадрыдскі «Рэал», але «Мілан» адмовіў іспанцам у продажы. 18 мая 2011 года ігрок падоўжыў кантракт з «Міланам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 года[5].

«Пары Сен-Жэрмен»

14 ліпеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 5 гадоў. Паводле дагавора гадавы заробак іграка склаў 12 мільёнаў еўра. У першым сезоне выступаў за французскі клуб каманда стала чэмпіёнам Францыі.

«Чэлсі»

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у лонданскі «Чэлсі»[6].

Міжнародная кар’ера

Тыягу Сілва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 года ў склад алімпійскай зборнай Бразіліі. Ён быў адным з двух ігракоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдынью. Да Алімпіяды Сілва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць Сінгапура і В’етнама.

Дасягненні

«Флуміненсі»:

«Мілан»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Чэлсі»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. THIAGO SILVA emiliano da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Thiago Emiliano da Silva // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Thiago Silva è del Milan È lui l’erede di Maldini. Corriere della Sera
  5. Thiago 2016! AC Milan
  6. «Челси» объявил о переходе Тиаго Силвы. Контракт подписан по схеме «1+1». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Жувентуды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуміненсі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту B
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Педрабранка
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года