wd wp Пошук:

Тыыт

Тыы́т або ч’юць (в’етн.: người Chứt) — група малых этнічных супольнасцяў на поўначы Цэнтральнага В’етнама і ў суседнім Лаосе. Падзяляюцца на аб’яднанні са-ла-вань, рух, шаць, а-рэм, ча-ку, у-мо, так-кюх, май, ма-льен, ту-вань і інш. Агульная колькасць (2013 г.) - 4700 чал.

Тыыт насяляюць узгорыстую мясцовасць, займаюцца падсечна-агнявым земляробствам (вырошчваюць рыс, бавоўну, гародніну), рыбалоўствам і паляваннем. Мова блізкая да в’ецкай і мыонгскай.

У рэлігійным жыцці пераважае шанаванне продкаў сям’і і роду, магічная і шаманская практыка абароны ад злых духаў, прыцягнення дабрабыту.

Тыыт знакаміты сваім арыгінальным песенным і музычным мастацтвам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Лаоса
Катэгорыя·Народы Азіі
Катэгорыя·Народы В’етнама